5 траўня 2024, Нядзеля, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Наша звышзадача - барацьба з таталітарызмам і бруднай уладай

5
Сяргей Міхалок: Наша звышзадача - барацьба з таталітарызмам і бруднай уладай

Група BRUTTO выступіць у Варшаве, Кракаве і Празе.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары канцэртаў.

«Група BRUTTO аб'яўляе аб спецыяльным кошце квіткоў для студэнтаў на канцэрты ў Варшаве, Кракаве і Празе! Пры прад'яўленні студэнцкага білета на ўваходзе, кошт - 10€! BRUTTO для студэнта брат! Прынясі на канцэрт студбілет і атрымай зніжку 50%!» - гаворыцца ў паведамленні.

Выступ гурту - гэта больш, чым проста канцэрт.

«Гэта бой з лянотай, умацаванне веры ў сябе і вызваленне ад унутраных кайданоў. Гэта музыка барацьбы за свабоду! Не за эфемерную духоўную, а за сапраўдную свабоду - самім вызначаць свой лёс», - сцвярджаюць арганізатары канцэртаў.

Яны нагадваюць, што песня «Воіны святла» стала гімнам Еўрамайдану, яна аб'яднала тысячы людзей падчас падзей, якія ўзрушылі ўвесь свет.

«Мае песні «Не быць скотам», «Рабкор», «Браняносец», «Грай», «Воіны святла» - гучалі на барыкадах і, спадзяюся, хоць крыху, але дапамаглі перамагчы! Тут быў я і іншыя беларусы. І некаторыя загінулі за свабоду братоў украінцаў! Барацьба з таталітарызмам, з бруднай уладай - гэта звышзадача і галоўная тэма нашага музычнага супраціву», - заявіў лідар BRUTTO Сяргей Міхалок.

У лютым і сакавіку ў рамках усеўкраінскага туру BRUTTO далі канцэрты ў больш чым 20 гарадах. У многіх з іх квіткі былі цалкам раскупленыя за некалькі дзён канцэртаў. Тур прайшоў з вялікім поспехам, нязменна суправаджаўся аншлагамі! Публіка ведала на памяць і спявала з групай песні, як на рускай, так і ангельскай і беларускай мовах. Больш за 30000 гледачоў наведала канцэрты за час туру.

Праз свой уплыў на свабодныя розумы Сяргей Міхалок больш не можа выступаць у Беларусі і Расеі, дзе ягоныя погляды ўважаюцца за небяспечныя для рэжымаў. Фронтмэн BRUTTO і прадзюсер групы пераехалі ў Кіеў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках