2 траўня 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок распавёў пра пераслед з боку ФСБ

6

Экс-саліст гурта "Ляпіс Трубяцкі" даў шчырае інтэрв'ю, у якім распавёў пра пераслед з боку расейскіх спецслужбаў.

Саліст гурта "Brutto" Сяргей Міхалок даў інтэрв'ю журналісту hromadske.tv, у якім шчыра распавёў пра сваю пазіцыю што да расейска-ўкраінскага канфлікту.

У інтэрв'ю, якое адбылося пасля канцэрту ў Крэменчуге, Міхалок распавёў пра пераслед ягонага гурта ў Расеі з боку органаў улады і ФСБ.

Сяргей выказаў меркаванне, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін спрабуе вярнуць "Савецкі Саюз" і рэанімаваць тую імперыю, што стане пралогам да адраджэння рэпрэсій, дыктатуры, піша "Корреспондент".

Музыка таксама падкрэсліў, што ў ягоных песнях распавядаецца пра абаронцаў радзімы, барацьбу з акупантамі, у тэкстах няма распальвання міжнацыянальнай варожасці і заклікаў да гвалту. Пры дапамозе сваёй музыкі гурт звяртаецца да грамадства, хоча данесці людзям свой погляд на тое, што адбываецца ва Украіне, Расеі і на прасторах былога СССР.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках