2 траўня 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок і BRUTTO: Жыве Беларусь! Слава Украіне! (Фота, відэа)

2

Канцэрт гурта BRUTTO прайшоў у Варшаве пад беларускімі ды ўкраінскімі сцягамі.

Выступ культавага беларускага музыкі Сяргея Міхалка і ягонага новага гурту BRUTTO адбыўся 23 сакавіка ў варшаўскім клубе «Basen». Канцэрт адбыўся ў рамках новай рэвалюцыйнай праграмы гурту - «Партызан-Рок».

Канцэрт гурту BRUTTO прайшоў у Варшаве. Фота: charter97.org

«Партызан-Рок - гэта музыка барацьбы за свабоду! Не за эфемерную духоўную, а за сапраўдную свабоду - самім вызначаць свой лёс! Мы не хочам вяртання Саўдэпіі!

Народы Украіны і Беларусі хочуць поўнага вызвалення ад прыгнёту Крамля! Барацьба з таталітарызмам, з бруднай уладай, з пуцінскім імперскім мысленнем - гэта звышзадача і галоўная тэма нашага музычнага супраціву! Жыве Беларусь! Слава Украіне!», - заявілі прадстаўнікі групы.

На канцэрце былі выкананыя як новыя песні - «Партызан-Рок», «Гары», «Будзь Адважным!», «Underdog», «Мяч», «Весялей», «Труд», «Гарэза», «Наша возьме!», так і старыя хіты, якія сталі гімнам для вальнадумных людзей у Беларусі ды Украіне - «Воіны святла», «Не быць скотам!», «Грай», «Жалезны».

Канцэрт прайшоў пад беларускімі бел-чырвона-белымі і ўкраінскімі жоўта-блакітнымі сцягамі і пастаянным скандаваннем лозунгаў «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!».

Сёння гурт BRUTTO выступіць у Кракаве ў клубе STUDIO (ul. Budryka 4).

Канцэрт гурту BRUTTO прайшоў у Варшаве. Фота: charter97.org
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках