3 траўня 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі вайсковы экспэрт: Беларускі спецназ трэніруецца на Данбасе

22

Для Украіны існуе сталая пагроза ўварвання з боку Беларусі.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Обозревателю» ўкраінскі вайсковы экспэрт Аляксей Арастовіч.

«Анэксія Беларусі немагчымая. А ўдзел расейскага войска ва ўварванні з боку Беларусі - дык гэта варыянт, які ўвесь час адпрацоўваецца расейцамі. Яны з беларусамі, нягледзячы на ўсе запэўніванні Лукашэнкі, праводзяць супольныя вучэнні. Беларускія вайсковыя спецыялісты ваююць у нас тут. Іх спецназ прыязджае сюды патрэніравацца, паўдзельнічаць і іншае. Гэтая сітуацыя неадназначная. Прынамсі, праз гэта прыходзіцца трымаць вялікую групоўку на беларускай мяжы, ужываць захады. Мы не можам усе сілы засяродзіць у АТА, бо ў нас сталая сістэмная пагроза з боку Беларусі, гэта так», - заявіў Арастовіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках