29 красавiка 2024, панядзелак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску падаражэе да 5 тысяч рублёў

13
Праезд у Менску падаражэе да 5 тысяч рублёў

Тарыф на праезд у грамадскім транспарце фармуецца «з улікам плацежаздольнасці насельніцтва».

Праезд у грамадскім транспарце Менска падаражэе да 5 тыс. рублёў у красавіку.

Пра гэта паведаміла начальніца фінансава-эканамічнага ўпраўлення дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс» Ганна Міхайлоўская, піша БелТА.

У красавіку праезд у грамадскім транспарце падаражае на Br500 і складзе Br5 тыс. Талон у кіроўцы будзе каштаваць Br5,5 тыс., праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў - Br6,5 тыс.

Дакладная дата падвышэння тарыфаў пакуль невядомая.

Ганна Міхайлоўская адзначыла, што транспартныя паслугі носяць сацыяльны характар, і тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту зацвярджае Менгарвыканкам паводле ўзгаднення з Мінэканомікай. Пры гэтым тарыф на праезд у грамадскім транспарце фармуецца з улікам плацежаздольнасці насельніцтва.

Апошні раз аплата за праезд у грамадскім транспарце Менска павышалася летась у снежні да Br4,5 тыс. з Br4 тыс. за адну паездку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках