29 красавiка 2024, панядзелак, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Емена збег у Аман

3
Прэзідэнт Емена збег у Аман

Прэзідэнт Емена Абд рабі Мансур Хадзі раніцай у чацвер, 26 сакавіка, прыбыў у Аман.

Раней паведамлялася, што кіраўнік краіны пакінуў Емен марскім шляхам увечары ў сераду. Раніцай у чацвер Саудаўская Аравія пачала ваенную аперацыю супраць паўстанцаў-хусітаў, якія кантралююць значную частку краіны, паведамляе NEWSru.com.

Блізу 12 гадзін дня Сірыя абвясціла аб поўным знішчэнні сістэм супрацьпаветранай абароны хусітаў на тэрыторыі Емена. Паводле звестак Gulf News, саудаўская авіяцыя таксама разграміла захопленую хусітамі базу еменскіх ВПС "Аль-Дайламі", сістэмы залпавага агню і чатыры самалёты. Страт сярод саудаўскіх вайскоўцаў няма.

Аб'яднаныя арабскія эміраты накіроўваюць у зону канфлікту 30 вайсковых самалётаў у падтрымку Саудаўскай Аравіі, па 15 самалётаў таксама пададуць Бахрэйн і Кувейт, 10 - Катар, яшчэ па шэсць - Ярданія і Марока. Судан таксама адпраўляе тры вайсковыя самалёты для ўдзелу ў аперацыі.

З боку саудаўцаў у аперацыі ўдзельнічаюць 150 тысяч вайскоўцаў і 100 вайсковых самалётаў. Гатоўнасць удзельнічаць у наземнай ваеннай аперацыі выказалі Егіпет, Ярданія, Судан і Пакістан.

Між тым саудаўскія авіяцыйныя ўлады абвясцілі аб прыпыненні палётаў у сямі аэрапортах на поўдні краіны. Распараджэнне тычыцца як міжнародных, так і ўнутраных рэйсаў, паведамляе Gulf News.

Сваю занепакоенасць тым, што адбываецца ў Емене, выказала МЗС Кітая. Прадстаўніца замежнапалітычнага ведамства КНР Хуа Чуньін заявіла, што Кітай заклікае ўсе бакі дзейнічаць у адпаведнасці з рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН аб Емене і ўрэгуляваць канфлікт шляхам перамоваў. Яна адзначыла таксама, што грамадзяне КНР і дыпмісія краіны ў Емене знаходзяцца ў бяспецы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках