1 траўня 2024, Серада, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафіцыт бюджэту выдаткавалі на выплату запазычанасці

1
Прафіцыт бюджэту выдаткавалі на выплату запазычанасці

На сплату часткі дзяржаўнай запазычанасці выдаткавалі Br3,3 трлн.

"Прафіцыт нацыянальнага бюджэту быў накіраваны на выкананне гарантый урада Рэспублікі Беларусь на суму Br3,3 трлн і на сплату часткі дзяржаўнай запазычанасці", - пазначана ў дакладзе Мінфіна.

Як паведамлялася, даходы нацыянальнага бюджэту ў 2014 годзе перасягнулі выдаткі на Br5,4 трлн (0,7% УБП). Першапачаткова нацыянальны бюджэт на 2014 год быў зацверджаны бездэфіцытным, піша "Інтэрфакс".

У канцы верасня 2014 года Мінфін Беларусі заявіў аб патрэбе карэкцыі бюджэту для скарачэння выдаткаў. Міністэрства матывавала гэта нізкім узроўнем выканання бюджэту ў першым паўгоддзі з прычыны зніжэння паступленняў асноўных падаткаў і збораў. Аднак афіцыйная карэкцыя бюджэту не рабілася.

У 2013 годзе нацыянальны бюджэт быў выкананы з дэфіцытам Br2,3 трлн, або 0,4% да УБП, пры тым што складзены быў бездэфіцытным.

У снежні 2014 года палата прадстаўнікоў прыняла закон аб рэспубліканскім бюджэце. Бюджэт зацверджаны з прафіцытам на суму Br15,7 трлн. Фармаванню прафіцыту спрыялі, у ліку іншых чыннікаў, беларуска-расейскія дамоўленасці аб тым, што ў 2015 годзе ў бюджэце Беларусі будзе заставацца ўся сума мыт ад экспарту нафтапрадуктаў.

Бюджэт-2015 разлічаны на падставе кошту сырой нафты $83 за барэль. Беларусь разлічвае атрымаць блізу $1,9 млрд мыт толькі ад экспарту нафтапрадуктаў.

Разам з тым у Мінфіне адзначаюць патрэбу перагляду асобных парамэтраў бюджэту-2015.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках