6 траўня 2024, панядзелак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара баранавіцкіх прадпрымальнікаў выклікаюць у пракуратуру

7
Лідара баранавіцкіх прадпрымальнікаў выклікаюць у пракуратуру

З чым звязаны выклік у пракуратуру Мікалая Чарнавуса - пакуль невядома.

Лідара баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалая Чарнавуса выклікаюць у Баранавіцкую міжраённую пракуратуру для тлумачэнняў на 4 сакавіка.

Гэта стала вядома з позвы, якую актывіст атрымаў 2 сакавіка за подпісам старэйшага пракурора ўпраўлення ўласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь А.М. Камісарава, піша ПЦ «Вясна».

- Цяжка сказаць, паводле якога пытання пракуратура хоча ўзяць у мяне тлумачэнні. Але я думаю, што гэта звязана, магчыма, са з'яўленнем каляровага плаката з заклікам да байкоту Указа Лукашэнкі №222, які быў вывешаны каля майго працоўнага месца 15 лютага на мясцовым каапрынку. А, магчыма, мяне выклікаюць у пракуратуру ў сувязі з тым, што 1 сакавіка амаль усе баранавіцкія прадпрымальнікі, якія працуюць на мясцовым рынку і прадаюць тавары лёгкай прамысловасці, спынілі сваю працу, - паведаміў Мікалай Чарнавус.

Нагадаем, што 28 лютага Мікалай Чарнавус быў таксама выкліканы на індывідуальную гутарку ў гарадскі аддзел унутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама. Намеснік начальніка ГАУС падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі правёў з грамадскім актывістам прафілактычную размову аб неабходнасці захавання законаў падчас актыўнасці прадпрымальнікаў, якая, на думку Мікалая Чарнавуса, павінна непазбежна ўзрасці ў выніку ўваходжання ў дзеяння 1 сакавіка ўказу Лукашэнкі №222.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках