27 красавiка 2024, Субота, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent знізіўся да $60 за барэль

1
Кошт нафты Brent знізіўся да $60 за барэль

Кошт сыравіны маркі WTI павялічыўся да $50,62.

Сусветныя кошты нафты дэманструюць рознаскіраваную дынаміку ў сераду, 4 сакавіка, на фоне баявых дзеянняў у Лівіі і павелічэнні кошту "чорнага золата" ў Саудаўскай Аравіі. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша "Корреспондент".

На 06:01 паводле Кіева кошт красавіцкага ф'ючэрса на паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent знізіўся на 0,54% - да 60,69 даляра за барэль.

Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI вырас на 0,2% - да 50,62 даляра за барэль.

Напярэдадні баевікі радыкальнай групоўкі "Ісламская дзяржава" (ІД) атакавалі два нафтавыя радовішчы ў лівійскіх раёнах Мабрук і Эль-Бахі і пашкодзілі трубаправод, што вядзе да порта Эс-Сідр.

Урадавая авіяцыя Лівіі, у сваю чаргу, нанесла ўдары па вайсковых аэрадромах у прыгарадзе лівійскай сталіцы і горадзе Місрата, кантраляваным ісламістамі.

Паветраныя ўдары па нафтавых тэрміналах і аэрапорце ў Лівіі ў некаторым родзе падтрымалі кошты нафты.

Росту сусветных коштаў таксама спрыялі паведамленні аб павелічэнні кошту экспартнага "чорнага золата" з Саудаўскай Аравіі ў краіны Азіі і ЗША.

"Гэта прыкмета таго, што кошты дасягнулі дна, таму што гэта азначае, што Саудаўская Аравія ўпэўненая ў росце коштаў і не баіцца страціць долю рынку", - распавёў мэнэджар кампаніі Mitsubishi Corp. Тоні Нунан (Tony Nunan).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках