28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Барыс Нямцоў мне нагадваў Віктара Ганчара

7
Мечыслаў Грыб: Барыс Нямцоў мне нагадваў Віктара Ганчара

Расея страціла вялікага палітыка і грамадзяніна.

Са слоў былога старшыні Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслава Грыба, ён вельмі ўсхваляваны смерцю расейскага палітыка Барыса Нямцова, які быў забіты невядомымі 27 лютага ў Маскве. Пахаванне аднаго з лідараў расейскай апазіцыі адбыліся 3 сакавіка на Траякураўскіх могілках расейскай сталіцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

Мечыслаў Грыб ведаў Барыса Нямцова асабіста. Пазнаёміўся з ім 20 гадоў таму, у 1995 годзе, і быў уражаны маладым, энэргічным і добразычлівым чалавекам:

- Ён у той час ужо не быў ва ўладзе, але зрабіў на мяне вельмі цікавае ўражанне. Я не быў з ім сябрам, таму што ўзрост у нас з ім розны, розныя пакаленні. Але ягоны падыходы да абароны правоў чалавека, погляды на палітыку, ягоная адкрытасць, смеласць мне заўсёды імпанавалі. Я і ў Менску сустракаўся з ім, калі ён да нас прыязджаў. Выдатны чалавек. Калі параўноўваць, то ў нашай беларускай палітыцы мне ў нейкай ступені ён нагадваў таксама нябожчыка ўжо Віктара Ганчара.

Са слоў Грыба, Расея страціла вялікага палітыка і грамадзяніна. На жаль, ён быў адсунуты ад улады і страціў магчымасці ўплываць на рэальную палітыку.

«Ён нічога не мог зрабіць, таму што цяпер Расея стала такая ж, як і сучасная Беларусь. На жаль, яна не прадоўжыла развіццё ў дэмакратычным кірунку, а перайшла да аўтарытарнага, амаль дыктатарскага рэжыму», - мяркуе Мечыслаў Грыб.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках