29 красавiка 2024, панядзелак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд здзіўлены «ўраджайнасцю» беларускіх садоў

36
Рассельгаснагляд здзіўлены «ўраджайнасцю» беларускіх садоў

Рассельгаснагляд адзначае нехарактэрны імклівы рост паставак беларускіх яблыкаў у Расею.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе расейскага ведамства.

«У сувязі з гэтым кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт прапанаваў міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леаніду Зайцу правесці інспекцыю магутнасці прадпрыемстваў у вытворчасці яблыкаў на тэрыторыі Беларусі», - адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым больш за 60% беларускіх яблыкаў увозіцца ў Расею з Менскай вобласці, на тэрыторыі якой размешчаны склад часовага захоўвання «Белмытнясэрвіс», падкрэслівае расейскае ведамства. Асноўнымі пастаўшчыкамі на склад з'яўляюцца кампаніі «Люў Трэйд», «Грэўсторг», «Удушлу» і «Альфа-Фарт».

З пачатку 2015 Рассельгаснагляд выявіў у два разы больш падробленых сертыфікатаў на імпартнае харчаванне, якое паступае ў Расею транзітам праз Беларусь, чым за ўвесь 2014.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках