29 красавiка 2024, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатараў антываеннага пікету ў Бярозе абвінавацілі ў экстрэмізме

8
Арганізатараў антываеннага пікету ў Бярозе абвінавацілі ў экстрэмізме

Праваабаронцы і грамадскія актывісты з Бярозы падалі заяўку на пікет 9 сакавіка, аднак атрымалі адмову.

Акцыю планавалі прымеркаваць да дня, калі ў 1918 годзе Выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую Устаўную грамату, у якой Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай (БНР). Актывісты хацелі нагадаць аб гэтай гістарычнай падзеі, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння расейскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў.

Аднак Бярозаўскі райвыканкам адмовіў ініцыятарам, піша сайт ПЦ "Весна". У адмове было адзначана, што мэта пікету ўтрымлівае экстрэмісцкія мэты і распальванне міжнацыянальнай варожасці, кажа адзін з арганізатараў Сяргей Русецкі.

Дарэчы, са слоў актывіста, у мінулым годзе ў райвыканкам падавалі аналагічную заяўку. Тады чыноўнікі палічылі экстрэмісцкімі мэтамі пратэст супраць наяўнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны. У гэтым годзе арганізатары выключылі гэтую прапанову з мэтаў акцыі, але чыноўнікі ўсё роўна забаранілі пікет. Заяўнікі мяркуюць, што цяпер распальваннем нацыянальнай варожасці чыноўнікі палічылі пратэст супраць расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках