29 красавiка 2024, панядзелак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Філіпенка: «Іншага шанцу пагуляць у Гішпаніі можа і не быць»

5
Ягор Філіпенка: «Іншага шанцу пагуляць у Гішпаніі можа і не быць»

Абаронца «Малагі» Ягор Філіпенка распавёў аб гульні за гішпанскі клуб.

Пра гэта футбаліст распавёў sovsport.ru.

- У дзень гульні а 9.30 каманда снедае на стадыёне. Потым у нас тэорыя. Затым едзем у гатэль - і на матч, - распавядае пра распарадак гульнёвага дня Філіпенка. – Я ж звык да заездаў. А тут нават на выезд ляцім у дзень матчу, калі гульня ўвечары.

- Ці падабаецца?

- Вядома, гэта лепш. На базу заязджаеш - і пачынаецца нейкая падрыхтоўка.

- Як з'явіўся варыянт з «Малагай»?

- Адпачываў у Тайландзе. Тэлефануе агент, кажа, мной цікавіцца «Малага». Адказаў: «Затэлефануй, калі ўсе сур'ёзна будзе». Ён на наступны дзень зноў затэлефанаваў. Прыехаў у Гішпанію, усё хутка ўзгаднілі. Падпісаў кантракт на 2,5 года.

- Умовы кантракту як у РФПЛ?

- Не думаю. Я сюды не па грошы ехаў. Што да фінансаў, былі варыянты і цікавейшыя. А іншага шанцу пагуляць у Гішпаніі можа і не быць. Калі б клікалі ў каманду, якая змагаецца за выжыванне, напэўна, думаў бы даўжэй, а тут адразу пагадзіўся. Выйдзе - файна, не - хоць бы перад сабой буду сумленны, - сказаў Філіпенка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках