29 красавiка 2024, панядзелак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Нігера і Чада пачалі маштабную аперацыю супраць «Бока Харам»

Войскі Нігера і Чада пачалі маштабную аперацыю супраць «Бока Харам»

На тэрыторыі Нігерыі пачалася вайсковая аперацыя супраць ісламісцкай групоўкі.

Яе вядуць узброеныя сілы Нігера і Чада. Пра гэта паведаміў урад Нігера, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак урада, цяпер наносяцца "наземныя і паветраныя ўдары" па пазіцыях групоўкі. Наступ вядзецца двума франтамі з паўднёвага ўсходу Нігера. Штаб першага фронту размешчаны ў раёне горада Боса, другі - паблізу горада Дырам.

Вялікія кантынгенты войскаў Нігера і Чада, якія налічваюць некалькі тысяч чалавек, былі сканцэнтраваныя апошнія месяцы ў нігерыйскай правінцыі Дыфа, дзе іх ўвесь час атакавалі атрады "Бока Харам".

Нагадаем, у канцы лютага вайскоўцы Чада ліквідавалі ў Нігерыі 207 баевікоў Бока Харам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках