29 красавiка 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сонечны самалёт адпраўляецца ў палёт вакол свету

4
Сонечны самалёт адпраўляецца ў палёт вакол свету

Вядомы швайцарскі даследчык Бэртран Пікар і ягоны напарнік Андрэ Боршбэрг збіраюцца ў панядзелак адправіцца ў падарожжа вакол свету.

Палёт пройдзе на самалёце, што рухаецца сонечнай энэргіяй, перадае BBC.

Аднаасабовы самалёт, які атрымаў назву "Солар Імпульс-2", павінен стартаваць у Абу-Дабі і затым пераляцець у Аман і далей у Індыю.

За наступныя некалькі месяцаў самалёт наведае ўсе кантыненты акрамя Антарктыды і пераляціць Ціхі ды Атлантычны акіяны.

Пікар і Боршбэрг будуць мяняцца месцамі за штурвалам самалёта. Яны будуць спыняцца ў розных гарадах для рамонту і абслугоўвання самалёта, а таксама будуць чытаць публічныя лекцыі аб альтэрнатыўнай энэргетыцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках