29 красавiка 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не можа вярнуць свайго амбасадара з Менска

19
Украіна не можа вярнуць свайго амбасадара з Менска
Михаил Ежель

Беларусь хавае ад Украіны інфармацыю пра ўкраінскага пасла Міхаіла Ежаля.

Пракуратура Беларусі адмовілася адказваць на запыт Кіева, ці сапраўды Міхаіл Ежаль лечыцца ў Менску.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Дзмітрый Тымчук. Адпаведны адказ ён атрымаў з Генпракуратуры Украіны, куды накіраваў запыт пра месцазнаходжанне пасла сваёй краіны ў Беларусі і былога міністра абароны. Ва ўстанове паведамілі, што шукаюць Міхаіла Ежаля як падазраванага ў справе аб растраце дзяржаўных грошай, але ён збег у Менск. Вярнуць былога міністра са сталіцы Беларусі ў Кіеў немагчыма, таму што ён «хварэе» ўжо больш чым паўгода.

«Паводле атрыманай з МЗС інфармацыі, з 10 жніўня 2014 Міхаіл Ежаль знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў горадзе Менск, у сувязі з чым прыбыць ва Украіну не можа», - распавялі ў Генпракуратуры Украіны.

Установа накіравала запыт беларускім калегам, «аднак у падачы інфармацыі Генпракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла».

«Анекдот у тым, што на афіцыйным сайце самога МЗС Украіны раз-пораз з'яўляюцца паведамленні пра вельмі бурную дзейнасці пасла Ежаля ў Менску. Апошняе такое паведамленне - за красавік, - піша Дзмітрый Тымчук. - Увогуле, у МЗС, як мы бачым, не проста пакрываюць розных сумніўных асоб часоў Януковіча. Тут цалкам адкрыта забяспечваюць прытулак ад справядлівага пакарання высокім чыноўнікам ранейшай улады. Тым, над якімі занесены меч правасуддзя, але якія ад таго не адчуваюць сябе менш камфортна, жывучы за кошт украінскага дзяржбюджэту, і нават карыстаючыся дыпламатычным статусам».

Пытанне аб адклiканнi Міхаіла Ежаля, які пры Віктары Януковічу займаў пасаду міністра абароны, з Беларусі падымаецца ўжо цягам года. Генпракуратура Украіны падазрае яго ў нанясенні шкоды дзяржава ў суме 42 мільёнаў грыўняў. «Як вынікае з адказу ГПУ на мой запыт, усе гэтыя факты падчас следства пацвердзіліся. Пры гэтым самому Міхаілу Ежалю было паведамлена пра падазрэнні ва ўчыненні злачынства яшчэ летась 8 жніўня», піша Дзмітрый Тымчук.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках