29 красавiка 2024, панядзелак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На травеньскія святы пусцяць больш за трыццаць дадатковых цягнікоў

На травеньскія святы пусцяць больш за трыццаць дадатковых цягнікоў

У дні травеньскіх святаў па Беларускай чыгунцы будуць курсаваць больш за трыццаць дадатковых цягнікоў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ, з 30 красавіка да 11 траўня ў расклад уведзеныя дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, а таксама Полацкам і Пінскам. У тым ліку 30 красавіка будуць курсаваць дадатковыя цягнікі па маршрутах Гомель - Менск - Гомель, Полацк - Менск - Полацк, Менск - Пінск.

На 1 і 2 траўня дадатковыя цягнікі прызначаныя паміж сталіцай і Пінскім, Гомелем, Берасцем, на 3 траўня - паміж Менскам і Гомелем, на 8 траўня - па маршрутах Менск - Пінск і Менск - Гомель - Менск.

У міжнароднай камунікацыі Беларуская чыгунка дадаткова прызначыла цягнікі: № 50/49 Берасце - Санкт-Пецярбург (адпраўленнем з Берасця 29 красавіка, з Санкт-Пецярбурга - 30 красавіка), №226/221 Берасце - Масква (адпраўленнем з Берасця і Масквы 30 красавіка ), № 252/209 Берасце - Масква (адпраўленнем з Берасця 9 і 11 траўня, з Масквы - 10 і 12 траўня адпаведна).

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і праз тэлефоны даведачных службаў. Як паведамляюць у БЧ, з улікам росту пасажырапатоку на травеньскія святы могуць быць прызначаныя і іншыя дадатковыя цягнікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках