29 красавiка 2024, панядзелак, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх ІП далей канфіскоўваюць тавары

11
У менскіх ІП далей канфіскоўваюць тавары
Фото: bymedia.net

Улады нацкавалі кантрольныя органы на наіўных прадпрымальнікаў, якія паверылі ў тое, што новы ўказ ўсё выправіў.

Лідэр каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менска Аляксандр Макаеў распавёў charter97.org аб тым, што два тыдні таму адбыліся дзве канфіскацыі на Ракаўскім рынку ў Менску.

«На рынках працягваюцца канфіскацыі. Збольшага гэта адбываецца падчас праверак падатковай інспекцыі. Калі ў людзей няма дакумэнтаў аб закупках або сэртыфікатаў якасці, то тавар у людзей адбіраецца. Так, у нас на Ракаўскім рынку надоечы былі праверкі, і адбыліся дзве канфіскацыі. У аднаго сканфіскавалі электронныя цыгарэты на 75 мільёнаў рублёў, а на іншым пункце прадаваліся прычындалы для мабільных тэлефонаў, тавару сканфіскавалі на 50 мільёнаў.

Хоць людзі працуюць, але яны не падрыхтаваныя да праверак. Яны мараць аб тым, што варункі будуць лаяльныя, што раз далі дазвол на працу і на завоз тавару, то можна разняволіцца. Але ж у іх па-ранейшаму няма суправаджальных дакумэнтаў на рэшткі тавару. Вось чаму выйшлі такія вялікія канфіскацыі», - кажа прадпрымальнік.

З 1 сакавіка ўвайшоў у дзеянне славуты Указ №222, і гандляваць без належных суправаджальных дакумэнтаў стала забаронена. У выпадку парушэнняў ІП будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар мусіў канфіскоўвацца.

Праз некаторы час Лукашэнка прыняў новы ўказ, з папраўкамі, згодна з якім тэрмін на рэалізацыю рэшткаў тавару без дакумэнтаў быў падоўжаны. Аднак са слоў лідэраў прадпрымальніцкага руху, ІП зноў абулі ў лапці.

На працягу першых некалькіх месяцаў гэтага года ішлі масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках