29 красавiка 2024, панядзелак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пагражае адстаўкай Шорцу

41
Лукашэнка пагражае адстаўкай Шорцу
Андрэй Шорац ФОТА: CTV.BY

Дыктатар незадаволены невыкананнем даручэнняў у развіцці Менска.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 красавіка на нарадзе, паведамляе БелТА.

Ён намякнуў, што за невыкананне ягоных даручэнняў чыноўнікі могуць пазбавіцца сваіх пасад.

«Людзей разганяць не трэба, усякія моманты бываюць у жыцці, але калі чалавек праз 3 месяцы, паўгода на пасадзе не спраўляецца з абавязкамі, тады трэба такіх работнікаў мяняць, не адкладаючы ў доўгую скрыню. Справа цярпець не павінна», - заявіў Лукашэнка.

На думку правадыра, у кіраўніка Менгарвыканкама Андрэя Шорца каласальныя магчымасці, якія дазваляюць аператыўна выканаць даручэнні.

«Менск павінен дынамічна развівацца. Я не магу дапусціць, каб быў нейкі застой. Таму і мае адпаведныя патрабаванні», - адзначыў Лукашэнка.

«Даручэнняў было вельмі шмат, я ўжо выказваў сваю занепакоенасць, што пакуль не бачу іх выканання, што, вядома, непрымальна, - сказаў ён. - Тым больш, яны ж не касмічныя».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках