29 красавiка 2024, панядзелак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі вынесла 22 папярэджанні за скарачэнне «РБ»

9
Мінінфармацыі вынесла 22 папярэджанні за скарачэнне «РБ»

За скарачэнне «РБ» і «падобныя парушэнні» Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні 22 выданням.

Пра гэта 28 красавіка ў Вярхоўным судзе заявіла кіраўніца Управы прававой і кадравай работы ведамства Вікторыя Мялешка, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У рамках кантролю за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі ў 2014 годзе вынесла 22 пісьмовыя папярэджанні беларускім СМІ за скарачэнні альбо не ўказанне органа рэгістрацыі ў выходных звестках. У спісе папярэджаных выданняў, у дадатак да раней агучаных «Газеты Слонімскай», «Intex-Press», «Ганцавiцкага часу», «Барысаўскіх навінаў», «Рэкламнага Баржомі», «Новага часу», «Вожыка» і «Нашага краю», фігуруюць таксама «Чырвоная зорка», «На вольным часе», «Хлебапёк», «Вячэрні Магілёў» і іншыя.

Разам з тым, як адзначыла чыноўніца, папярэджанне дзяржаўнай газеце «Рэспубліка», у якой многія журналісты таксама заўважылі такія парушэнні, міністэрства не выносіла і выносіць не будзе. Са слоў Мялешкі, гэта звязана з тым, што рэдакцыя сама выправіла парушэнне.

- Мы мяркуем, што рэзананс, які атрымала вынясенне пісьмовых папярэджанняў у журналісцкім асяроддзі, у будучыні паспрыяе таму, каб рэдакцыі не дапускалі такіх парушэнняў, - дадала Вікторыя Мялешка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках