29 красавiка 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За чатыры месяцы больш за ўсё падаражэлі лекі і бульба

4
За чатыры месяцы больш за ўсё падаражэлі лекі і бульба

З пачатку года інфляцыя склала ўжо 5,9%.

Першапачаткова чыноўнікі планавалі, што ў гэтым годзе кошты вырастуць на 12%, аднак потым гэты прагноз прыйшлося перагледзець і павялічыць да 16 - 20%. Дарэчы, як ні дзіўна, найбольш прыкметна кошты ў гэтым годзе раслі тады, калі іх у нас абмяжоўвалі: у студзені - на 2,4%, у лютым - на 1,7%. А вось сакавік і красавік парадавалі беларусаў інфляцыяй менш за 1%, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

З прадуктаў адчувальней за ўсё ў красавіку падаражэлі гародніна (на 8,3%), бульба (на 3,4%) і гарбата (на 2,7%), а з паслуг - сувязь (на 4,3%) і камунальныя выдаткі (на 2,1%). Калі ж паглядзець на інфляцыю з пачатку года, то ў пяцёрцы харчовых тавараў, якія найбольш падаражэлі, у лідарах сезонныя прадукты - садавіна, гародніна і бульба. А яшчэ з пачатку года даволі адчувальна выраслі ў кошце некаторыя нехарчовыя тавары. Напрыклад, медыкаменты падаражэлі на 12%, бытавая тэхніка - на 8,7%, а бензін - на 4,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках