29 красавiка 2024, панядзелак, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ пусціла наўпроставыя цягнікі да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў

10
БЧ пусціла наўпроставыя цягнікі да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў

Беларуская чыгунка ў летнім сэзоне-2015 арганізуе два новыя маршруты да ўкраінскіх курортаў Азоўскага і Чорнага мораў.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе БЧ.

З 1 чэрвеня БЧ падоўжаны маршрут цягніка № 100/99 Менск - Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Маршрутам Менск - Новааляксееўка цягнік №100/99 будзе шнураваць усё лета да 1 верасня. З Менска цягнік будзе адпраўляцца няцотнымі днямі, з Новааляксееўкі - цотнымі. Час ад’езду цягніка са сталіцы Беларусі - 7.44, прыезду ў Новааляксееўку - 9.06 наступнага дня. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Новааляксееўкі а 23.01 і прыбываць у Менск а 00.08.

З мэтай дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №284/283 Баранавічы - Менск - Херсон. Ён будзе адпраўляцца з Баранавічаў няцотнымі днямі, з Херсона - цотнымі. Час ад’езду са станцыі Баранавічы-Палескія - 11.11; станцыі Менск-Пасажырскі - 13.47; прыезду ў Херсон - 12.52 наступнага дня. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Херсона а 15.20 і прыбываць а 13.39 у Менск, а 16.24 - у Баранавічы. Цягнік будзе шнураваць да 31 жніўня гэтага года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках