2 траўня 2024, Чацвер, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прагназуе абвал ЗВР Беларусі да $2,5 мільярдаў

10
МВФ прагназуе абвал ЗВР Беларусі да $2,5 мільярдаў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі могуць знізіцца ўдвая.

Міжнародны валютны фонд прагназуе зніжэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі амаль удвая з цяперашніх 4,5 млрд. да 2,5 млрд. (0,8 аб'ёму месячнага імпарту) на канец гэтага года разам з падзеннем УБП на 2,3% і інфляцыяй на ўзроўні 22%.

Прагноз у зніжэнні ЗВР можна растлумачыць велічынёй выдаткаў на абслугоўванне замежнай дзяржаўнай запазычанасці і адсутнасцю, прынамсі, на гэты момант выразных крыніц фінансавання гэтых выдаткаў, піша АФН.

Характэрна, што экспэрты фонду не рызыкнулі прадказваць курс беларускага рубля на канец 2015 альбо не сталі гэта рабіць на просьбу беларускіх уладаў.

Прагнозныя звесткі прыведзеныя ў прэс-рэлізе МВФ паводле вынікаў чарговага агляду эканомікі Беларусі.

МВФ адзначае вядомыя ўсім уразлівасці беларускай эканомікі і заклікае ўлады да рэформаў.

Пад рэформамі МВФ па-ранейшаму разумее лібералізацыю коштаў, адмову субсідавання тарыфаў на транспарт і ЖКГ, скасаванне мэтавых паказчыкаў для прадпрыемстваў (абавязковыя планы), прыватызацыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках