4 траўня 2024, Субота, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель зноў прызналі самай уплывовай жанчынай у свеце

Мэркель зноў прызналі самай уплывовай жанчынай у свеце
Ангела Мэркель
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель зноў прызнаная часопісам Forbes самай уплывовай жанчынай свету.

Палітык заняла першы радок штогадовага рэйтынгу ўжо пяты раз запар. На другім месцы знаходзіцца кандыдатка ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання, піша Lenta.ru.

Акрамя таго, у першы дзясятак увайшлі жонка Біла Гейтса Мэлінда, кіраўніца Федэральнай рэзэрвовай сістэмы ЗША Джанэт Елен, гендырэктарка General Motors Мэры Бара, кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, прэзідэнтка Бразіліі Дылма Русэф, сябра рады дырэктараў Facebook Шэрыл Сэндбэрг, кіраўніца YouTube Сьюзан Уожсікі і першая лэдзі Злучаных Штатаў Мішэль Абама.

Большая частка жанчын (59), якія трапілі ў сотню самых уплывовых, жывуць у Паўночнай Амэрыцы. Менш за ўсё ў рэйтынгу афрыканак (чатыры).

Спіс ста самых уплывовых жанчын у свеце складаецца Forbes з 2004 года. Рэйтынг улічвае колькасць згадак пра іх у СМІ ды іхны ўплыў у розных сфэрах жыцця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках