28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пінскі мясакамбінат» перайшоў пад крыло Шэймана

12
«Пінскі мясакамбінат» перайшоў пад крыло Шэймана

Управа справамі Лукашэнкі абзавядзецца новым актывам.

Пад кантроль установы пяройдзе "Пінскі мясакамбінат". Дэ-юрэ працэдура перадачы была аформленая пастановай Саўміна №343 ад 27 красавіка. Згодна з дакументам, урад Беларусі прыняў пастанову аб бязвыплатнай перадачы 5,87 млн акцый ААТ "Пінскі мясакамбінат" на агульную суму 34,77 млрд рублёў з уласнасці Пінскага раёна і Берасцейскай вобласці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, піша tut.by.

"Пінскі мясакамбінат" пяройдзе ў падпарадкаванне ўправы справамі Лукашэнкі. Дзель УДП складзе больш за 97% ", - распавяла інфармаваная крыніца.

У пачатку красавіка правадыр падчас сустрэчы з кіраўніком управы справамі прэзідэнта Віктарам Шэйманам ухваліў стварэнне ў складзе ўстановы шэрагу новых прадпрыемстваў, якія будуць займацца вытворчасцю і перапрацоўкай мяса. Аднак, са слоў інфармаванай крыніцы, ідэя стварэння буйнога сельгаспадраздзялення пры УДП належыць намесніцы Шэймана Надзеі Каткавец, якая доўгі час займала пасаду намесніцы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Пінскі мясакамбінат" складаецца з вытворчасці, размешчанай ў заходняй частцы Пінска, сямі фірменных гандлёвых аб'ектаў у Берасцейскай вобласці, а таксама сельгаспрадпрыемства "Невель". Вытворчыя магутнасці камбіната складаюць 50 т мяса за змену, 8,5 т каўбасных вырабаў за змену, у тым ліку 2 т прадуктаў са свініны і ялавічыны. Фактычна выпрацоўваецца каўбасных вырабаў - да 25 т на дзень, прадуктаў са свініны і ялавічыны да 2 т. Паводле звестак Мінфіна, за тры кварталы 2014 даход "Пінскага мясакамбіната" ад рэалізацыі прадукцыі склаў 718 млрд рублёў, чысты прыбытак - 17,8 млрд.

У апошні час управа справамі Лукашэнкі актыўна абрастае перспектыўнымі актывамі. Пад крыло ўстановы Шэймана перайшлі кампанія "Малочны гасцінец", створаная на базе менскага гармалзавода №2, агракамбінат "Мачулішчы" і Парытэтбанк. Кампанія "Белзамежгандль" стала актыўна займацца аптовым гандлем нафтапрадуктамі, а ў планах - стварэнне даччынага прадпрыемства для перапрацоўкі нафты. У перспектывах таксама значыцца аптова-раздробны гандаль і сельскагаспадарчай прадукцыяй (малочная прадукцыя, мяса, птушка).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках