6 траўня 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорнае мора ўвайшоў французскі карабель электроннай выведкі

4
У Чорнае мора ўвайшоў французскі карабель электроннай выведкі

Выведвальны карабель французскіх ВМС «Дзюпюі дэ Лом» скончыў праходжанне зоны праліва і ўвайшоў у акваторыю Чорнага мора.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» вайскова-дыпламатычная крыніца.

«Дзюпюі дэ Лом» прыбыў на змену амерыканскаму эсмінцу «Рос», які раней 3 чэрвеня ўжо пакінуў Чорнае мора пасля сканчэння супольных вучэнняў з ВМС Румыніі і Украіны.

Гэты французскі карабель знаходзіўся ў акваторыі Чорнага мора часцей за іншыя караблі NАТO: ён неаднаразова наведваў рэгіён у 2014 і на пачатку 2015 года.

«Дзюпюі дэ Лом» уведзены ў строй у 2006 годзе. Карабель водазмяшчэннем 3,6 тысячы тон прызначаны для вядзення радыётэхнічнай выведкі (выяўлення і аналізу выпраменьвання РЛС), а таксама нясе адмысловую апаратуру для выведкі каналаў спадарожнікавай сувязі. Экіпаж карабля складаюць 33 чалавекі, апаратуру абслугоўвае яшчэ звыш 70 спецыялістаў выведслужбаў. Сцвярджаецца, што абсталяванне карабля дазваляе праводзіць найбольш дасканалыя тыпы электроннага шпіянажу, уключаючы праслухоўванне сотавай сувязі і перахоп інтэрнэт-трафіку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках