6 траўня 2024, панядзелак, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанцы не хочуць выходзіць з ЕЗ

1
Брытанцы не хочуць выходзіць з ЕЗ

У Вялікай Брытаніі цяпер толькі 36% грамадзян выступаюць за выхад з Еўразвязу, 55% мяркуюць, што іх краіна павінна заставацца ў складзе ЕЗ.

Такія вынікі апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам Pew Research Center у Вашынгтоне, піша «Галоўнае».

Агенцтва dpa адзначае, што год таму назад за далейшае знаходжанне Вялікай Брытаніі ў складзе Еўразвязу выступалі толькі 50 адсоткаў апытаных, а два гады таму назад - 46 адсоткаў.

Амерыканскія сацыёлагі апытвалі грамадзян Вялікай Брытаніі, ФРГ, Францыі, Італіі, Гішпаніі і Польшчы аб іх стаўленні да ЕЗ і еўра. У Нямеччыне ў падтрымку ЕЗ выступаюць 58 адсоткаў грамадзян, 72 адсоткі немцаў жадаюць захаваць еўра.

Больш за ўсё прыхільнікаў Еўразвязу - у Польшчы (72 адсоткі), менш за ўсё - у Вялікай Брытаніі (51 адсотак). Аднак колькасць прыхільнікаў ЕЗ у Брытаніі цягам апошніх двух гадоў усё ж вырасла, бо ў 2013 годзе да Еўразвязу ставіліся пазітыўна толькі 43 адсоткі грамадзян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках