29 красавiка 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Беларусы, якія ваююць за Украіну, - героі

5
Зміцер Дашкевіч: Беларусы, якія ваююць за Украіну, - героі
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ

«Малады фронт» падтрымаў пастанову Эдуарда Лобава ехаць ваяваць з акупантамі ва Украіну.

Пра гэта былы палітвязень заявіў у каментары «Радыё Свабода».

Зміцер Дашкевіч кажа, што арганізацыя з вялікай павагай і гонарам паставілася да выбару Эдуарда Лобава, якая была выключна асабістай. «Усе людзі, якія змагаюцца за незалежнасць Украіны і супраць агрэсіі арды, - гэта героі. І натуральна, што Эдуард Лобаў, які наважыў далучыцца да змагароў, - гэта герой», - заявіў ён.

Зміцер Дашкевіч адзначыў, што праз тэхнічныя прычыны магчымасці мець стасункі з паплечнікам не мае, але падтрымлівае яго ў малітвах. «Вядома, там небяспечна, мы, сябры і паплечнікі Эдуарда, хвалюемся за яго. Молімся за Украіну, за ўкраінскае войска, усіх людзей, якія ваююць, у тым ліку і за нашага сябра Эдуарда Лобава», - сказаў Зміцер Дашкевіч.

Сустаршыня «Маладога фронту» і былы палітвязень Эдуард Лобаў ваюе за Украіну на Данбасе. Гэта стала вядома пасля публікацыі ягонага відэазвароту на канале YouTube.

«Думка прыехаць ва Украіну ў мяне з'явілася яшчэ падчас знаходжання ў калоніі, але магчымасці прыехаць не было. Магчымасць з'явілася толькі пасля вызвалення», - кажа ён у звароце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках