29 красавiка 2024, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глыбоцкую журналістку аштрафавалі на 4,5 мільёна праз артыкул аб дзіцячых малюнках

4
Глыбоцкую журналістку аштрафавалі на 4,5 мільёна праз артыкул аб дзіцячых малюнках

Падставай стаў артыкул «Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі».

Суддзя Глыбоцкага раённага суда Людміла Вашчанка прызнала журналістку вінаватай паводле артыкула 22.9 ч.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) - за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Падставай для адміністратыўнай справы і судовага разбору стаў матэрыял «Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі», апублікаваны 9 чэрвеня на сайце «Радыё Рацыя». Гэты матэрыял аб тым, што навучэнцы Глыбоцкай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча размалявалі каналізацыйныя люкі, «ператварыўшы» іх у «чарапашак», «рыбак» і «гузікі». Пракаментавала гэтую ідэю супрацоўніца райвыканкама, якую выклікалі на суд у якасці сведкі, аднак на працэс яна не прыйшла.

Журналістка хадайнічала, каб судовы працэс праходзіў на беларускай мове, але гэта хадайніцтва было адхіленае. Суддзя заявіла, што Таццяна Смоткіна скончыла «рускамоўную» школу і таму павінна разумець па-руску.

«Вашчанка наогул задавала мне шмат дзіўных, на мой погляд, пытанняў. У якой школе я вучылася, чаму ў мяне філалагічная адукацыя, ці займаюся журналістыкай, хто параіў мне такую працу, ці заказваюць мне артыкулы паводле канкрэтных тэм, ці шмат за гэта плацяць. На большасць такіх пытанняў я проста адмаўлялася адказваць, бо яны не маюць дачынення да справы», - распавяла Таццяна Смоткіна.

Згодна з матэрыяламі справы, яна была ініцыяваная Глыбоцкай пракуратурай: гэтая структура даручыла міліцыі правесці праверку, ці мае Таццяна Смоткіна акрэдытацыю ў якасці замежнага карэспандэнта. Вынік праверкі быў адмоўны, але Смоткіна мяркуе, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права атрымліваць інфармацыю і дзяліцца ёй з іншымі. Так яна казала і ў судзе, і раней - калі 25 чэрвеня старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаслаў Барыла склаў на яе пратакол правапарушэння.

Судовая пастанова аб пакаранні ў выглядзе штрафу сумай 25 базавых велічынь Таццяна Смоткіна збіраецца абскардзіць у Віцебскім абласным судзе.

Скаргу ў абласны суд рыхтуе і яшчэ адзін незалежны глыбоцкі журналіст - Зміцер Лупач. 23 ліпеня старшыня Глыбоцкага раённага суда Ірына Казак таксама аштрафавала яго на 25 базавых велічынь паводле таго ж артыкула 22.9 ч.2 КоАП - за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках