29 красавiка 2024, панядзелак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь аддала $1 мільярд на пагашэнне дэбютнага выпуску еўрабондаў

2
Беларусь аддала $1 мільярд на пагашэнне дэбютнага выпуску еўрабондаў

Дэбютны выпуск еўрааблігацый быў размешчаны ў 2010 годзе.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

«28 ліпеня 2015 года адначасова з апошняй выплатай купоннага даходу на суму 43 млн. 750 тыс. даляраў ЗША Міністэрства фінансаў накіравала сродкі плацежнаму агенту (Deutsche Bank AG, London) на пагашэнне дэбютнага выпуску дзяржаўных аблігацый, размешчаных на міжнародным фінансавым рынку 3 жніўня 2010 года, на суму 1 мільярд даляраў ЗША», - паведамляе беларускі Мінфін.

Нягледзячы на гэтае пагашэнне, Беларусь захавае сваю прысутнасць на еўрааблігацыйным рынку - да 26 студзеня 2018 года ў звароце будзе знаходзіцца 7-гадовы выпуск на 800 мільёнаў даляраў ЗША.

Паводле звестак Bloomberg, на момант закрыцця міжнародных фінансавых рынкаў (27 ліпеня 2015 года) сярэдняя прыбытковасць да пагашэння гэтай пазыкі склала 8,6% гадавых.

Як паведамлялася раней, у 2010 і ў 2011 гадах Беларусь размясціла два выпускі еўрааблігацый - пяцігадовыя і сямігадовыя на агульную суму 1,8 мільярда даляраў. Размяшчэнне еўрааблігацый беларускія ўлады разглядаюць як адзін з інструментаў прыцягнення запазычанняў на замежных рынках. Пагасіць пяцігадовы выпуск еўрааблігацый Беларусь павінна была ў пачатку жніўня 2015 года.

Нагадаем, агулам на пагашэнне і абслугоўванне еўрабондаў, згодна параметраў бюджэту, Беларусі ў 2015 годзе неабходна накіраваць амаль 1,2 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках