29 красавiка 2024, панядзелак, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік Лаўрова: Расею не задавальняе ідэя трыбунала што да «Боінга»

51
Намеснік Лаўрова: Расею не задавальняе ідэя трыбунала што да «Боінга»

Расею не задавальняе ідэя стварэння трыбунала для крымінальнага пераследу адказных за катастрофу самалёта Malaysian Airlines ва Украіне.

Пра гэта заявіў у аўторак намеснік кіраўніка МЗС РФ Генадзь Гацілаў, каментуючы абмеркаванне адпаведнай рэзалюцыі ў Радзе Бяспекі ААН, паведамляе ТАСС.

«Нас наогул не задавальняе гэтая ідэя ўлічваючы пэўныя абставіны. Па-першае, расследаванне яшчэ доўжыцца, ніякіх высноў канчаткова не зроблена. Нідэрланды падалі прамежкавы варыянт гэтага дакладу - гэта яшчэ не канец гісторыі. Яны і самі прызнаюць, што канчаткова змогуць давесці расследаванне і падаць даклад толькі да канца года», - адзначыў дыпламат.

Акрамя таго, ён нагадаў, што «ва ўсіх іншых аналагічных сітуацыях ніякіх трыбуналаў не стваралася».

«Мы з досведу ведаем, што гэта вельмі працаёмкі працэс. У гэтым выпадку, ён уяўляецца нам палітычна нелагічным і непатрэбным. Мы гэтую рэзалюцыю, яе спробы правесці праз РБ, уважаем контрпрадуктыўнай», - сказаў дыпламат. З ягоных слоў, перш за ўсё трэба завяршыць расследаванне і ўжо пасля гэтага «будзе відаць якія захады трэба весці».

Як заявіў старшыня ў РБ ААН прадстаўнік Новай Зеландыі Джэрард ван Бомен, Малайзія праінфармавала сябраў рады аб намеры падаць адпаведную рэзалюцыю ўжо ў ліпені.

Раней Нідэрланды выступілі з прапановай стварыць міжнародны трыбунал у гэтым пытанні.

Украіна ўжо падтрымала такую ідэю.

У той жа час, у МЗС Расеі выказаліся супраць ідэі стварэння міжнароднага трыбунала, назваўшы яе несвоечасовай і контрпрадуктыўнай.

Нагадаем, Нідэрланды ўжо падрыхтавалі праект справаздачы аб катастрофе MH-17.

У сваю чаргу, Расавіяцыя запатрабавала ўнесці змены ў праект канчатковага даклада расследавання авіякатастрофы малайзійскага «Боінга» на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках