29 красавiка 2024, панядзелак, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» на аўкцыёне не здолела прадаць клубную нерухомасць

4
Берасцейскае «Дынама» на аўкцыёне не здолела прадаць клубную нерухомасць

Футбольны клуб спрабаваў прадаць уласны офіс, каб выжыць.

8 ліпеня ў Берасці прайшоў аўкцыён «Дынама» аб продажы клубнай нерухомасці, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«На жаль, на куплю гэтага аб'екта не паступіла ніводнай заяўкі, таму аўкцыён пераносіцца на іншую дату», - гаворыцца ў паведамленні.

Стартавы кошт клубнай нерухомасці берасцейскага «Дынама» - 13 мільярдаў рублёў.

Нагадаем, у выпадку, калі пакупнік так і не знойдзецца, клуб можа быць абвешчаны банкрутам.

У мінулым сезоне футбалісты «Дынама» некалькі разоў затрымлівалі пачатак матчаў, каб звярнуць увагу на фінансавыя праблемы ў каманды. Найлепшыя футбалісты ўжо сышлі з «Дынама», у тым ліку і ўсе легіянеры.

У гэтым годзе клуб не змог правесці паўнавартасную падрыхтоўку да сезону і быў дапушчаны да нацыянальнага чэмпіянату толькі пад гарантыю аблвыканкама. Улады Берасцейскай вобласці абяцалі сплаціць усе запазычанасці дынамаўцаў, але слова так і не стрымалі. Ужо некалькі месяцаў гульцам і работнікам «Дынама» не выплачваецца так званая бюджэтная частка заробку - 2 мільёны рублёў.

Нягледзячы на дзіравы бюджэт, гуляючы фактычна за бясплатна, каманда дабралася да паўфіналу Кубка Беларусі, перамагла ў рамках чэмпіянату заможнае менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках