2 траўня 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Еўрапейскі звяз падоўжыць санкцыі супраць Расеі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Еўрапейскі звяз падоўжыць санкцыі супраць Расеі

Міністарка замежных спраў Эстоніі Марына Кальюранд выступіла за ўзмацненне жорсткасці санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Менскія пагадненні з'яўляюцца асновай пошуку развязання канфлікту на Украіне, аднак Расея дагэтуль толькі прадаўжала агрэсіўныя і дэстабілізуючы паводзіны ва ўкраінскім напрамку», - заявіла яна, выступаючы ў суботу ў Люксембургу на неафіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ.

З яе слоў, «Еўрапейскі звяз падоўжыць санкцыі датуль, пакуль усе патрабаванні Менскіх пагадненняў не будуць выкананыя».

Яна падзякавала калегам з ЕЗ за падтрымку ў пытанні пра супрацоўніка паліцыі бяспекі Эстоніі Эстана Кохвера, прысуджанага ў Расеі да 15 гадоў за шпіянаж.

Міністарка адзначыла, што ў суботу спаўняецца роўна год, як Кохвера выкралі з тэрыторыі Эстоніі. «Мы прадаўжаем пры падтрымцы партнёраў і хаўруснікаў патрабаваць вызвалення Эстана Кохвера датуль, пакуль ён не вернецца бяспечна да сваёй сям'і», - сказала кіраўніца МЗС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках