2 траўня 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд у справе «графіцістаў»: штрафы ад 6,3 да 10,5 млн рублёў

22
Прысуд у справе «графіцістаў»: штрафы ад 6,3 да 10,5 млн рублёў

Увечары 29 студзеня суд Фрунзенскага раёна Менска вынес прысуд у гучнай справе «графіцістаў».

Хлопцы прызнаныя вінаватымі ў пашкоджанні маёмасці паводле арт.341 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Белсат».

Вадзім Жаромскі пакараны штрафам 50 базавых адзінак, Максім Пякарскі - 40 базавых адзінак, Вячаслаў Касінераў - 30 базавых адзінак.

Хадайніцтва пацярпелага аб спыненні крымінальнай справы праз кампенсацыю шкоды не падлягае задавальненню.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя паводле падазрэння ва ўдзеле ў трох крымінальных справах: нанясення беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе...», а таксама замазванне фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі.

Следчы камітэт выставіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму, Вячаславу Касінераву і Вадзіму Жэромскаму паводле ч.2 арт. 339 «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў».

Працэс у «справе графіцістаў» пачаўся 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Cуд пачаўся з акцыі салідарнасці з графіцістамі. Двое маладзёнаў, Павел Сяргей і Максім Шыцікаў, разгарнулі расцяжку «Не палітычным пераследам!», адзін з іх скандаваў «Не - палітычным пераследам!», «Мастацтва - не злачынства!» і «Гэта не суд, гэта цырк!». За гэты дзецюкоў збілі ў будынку суда работнікі міліцыі, а затым яны былі аштрафаваныя на $450 і $500.

Журналіста tut.by Паўла Дабравольскага, які здымаў на відэа выдаленне з залы суда актывістаў, затрымалі разам з пратэстоўцамі і збілі. Са слоў затрыманых, ім нанеслі дзясяткі выспяткаў. Гукі збіцця былі чуваць у зале суда.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках