26 красавiка 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Баранавічамі Renault адкінуў Audi на металічную агароджу, пасажыры загінулі

14

Учора ўдзень на трасе Р-108 Баранавічы - Моўчадзь - Дзятлава кіроўца Renault не саступіў дарогу Audi 100.

Учора ўдзень на трасе Р-108 Баранавічы - Моўчадзь - Дзятлава адбылася аварыя, якая забрала жыцці двух маладзёнаў. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 66-гадовы мянчук, які кіраваў аўтамабілем Renault Megane Scenic падчас руху па другараднай дарозе (пад'езд да аўтадарогі М-1 ад вёскі Новая Мыш), пры выездзе на Р-108 не саступіў дарогу Audi 100.

ФОТА: GAIBREST.BY

Як паведамілі ў ДАІ Берасцейскай вобласці, за стырном Audi знаходзіўся жыхар горада Баранавічы (1995 г. н.). Адбылося сутыкненне. Ад удару Audi адкінула на металічную агароджу, якая наскрозь прайшла праз заднюю частку салона, дзе знаходзіліся хлопец (1995 г. н.) і дзяўчына (1997 г. н.), паведамляе onliner.by.

Маладзёны загінулі на месцы здарэння. Кіроўцы не пацярпелі, яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

ФОТА: GAIBREST.BY
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках