2 траўня 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка так і не заплаціў за расейскі газ?

38
Лукашэнка так і не заплаціў за расейскі газ?
Фота: РІА «Новости»

У інфармацыйную нявызначанасць пагрузілася тэма разлікаў Беларусі за расейскі газ.

Анансаваны дэдлайн выйшаў, а навін дагэтуль няма.

11 кастрычніка міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык заявіў журналістам, што краіна да 20 кастрычніка выплаціць недаплачаныя за расейскі газ 281 млн даляраў. Сродкі для гэтага, са слоў міністра, зарэзерваваныя ў бюджэце краіны, нагадвае tut.by.

19 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павал Калавур заявіў журналістам, што Беларусь без праблем заплаціць за расейскі газ.

20 кастрычніка журналісты сталі тэлефанаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі і цікавіцца, ці праведзена ўжо аплата за расейскі газ. Але там вельмі моцна здзівіліся і сказалі, што на гэтыя мэты ў бюджэце грошы не зарэзерваваныя, «гэта пытанні суб'ектаў гаспадарання». У Міністрэрстве фінансаў параілі звярнуцца ў Міністэрства энэргетыкі.

Ва ўрадзе Беларусі папрасілі не прыспешваць падзеі, запэўніўшы пра тое, што інфармацыя будзе апублікаваная.

21 кастрычніка Уладзімір Патупчык, знаходзячыся з візітам у Уфе, заявіў, што Беларусь вось-вось пералічыць недаплачаныя за расейскі газ сродкі. «Сёння пералічваем», - сказаў ён (цытата па ТАСС).

У панядзелак, 24 кастрычніка інфармацыю паводле афіцыйных каналах атрымаць не ўдалося. У прэс-службе Мінэнэрга Расеі адмовіліся ад каментароў. «На жаль, пакуль не можам пракаментаваць», - паведамілі там.

Саўмін Беларусі таксама не апублікаваў ніякай інфармацыі.

Варта сказаць, што 10 кастрычніка віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку заявіў пра дасягнутыя дамоўленасці з Расеяй у сферы паставак энэрганосьбітаў. Але пры гэтым Сямашка паведаміў, што вярнуць грошы за газ неабходна да 25 кастрычніка. «Але я буду звяртацца да сваіх расейскіх калег, каб гэта было зроблена трохі ў растэрміноўку. Можа быць, да канца гэтага года», - сказаў віцэ-прэм'ер.

24 кастрычніка ва Уладзіміра Сямашкі пачаўся рабочы візіт у В'етнам. У першы дзень турнэ ён абмеркаваў пастаўкі пасажырскай і грузавой тэхнікі беларускай вытворчасці для патрэб муніцыпалітэта Ханоя, а таксама ўдзел беларускіх профільных арганізацый у праектаванні і будаўніцтве метрапалітэна ў В'етнаме.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках