8 траўня 2024, Серада, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-намесніца дырэктара «Мотавела» на судзе распавяла пра заробкі ў канвертах

10
Экс-намесніца дырэктара «Мотавела» на судзе распавяла пра заробкі ў канвертах
ФОТА: tut.by

На прадпрыемстве існаваў спіс асоб, якія, акрамя афіцыйнага заробку, атрымлівалі вялікія сумы ў далярах.

27 кастрычніка ў працэсе паводле справы «Мотавела» былі агучаныя сведчанні абвінавачанай Таццяны Лукавец, дадзеныя падчас следства. У іх яна сцвярджала, што частка заробкаў кіроўнаму складу «Мотавела» выдавалася ў канвертах, піша tut.by.

Таццяна Лукавец паведаміла следству, што з моманту яе прыходу на «Мотавела» (абвінавачаная ўладкавалася туды намесніцай дырэктара ў нерухомасці ў жніўні 2013 году) частка заробку кіроўнаму складу выдавалася «ў канвертах». Гэта, са слоў абвінавачанай, адбывалася «да апошняга моманту, да распачынання крымінальнай справы».

Як вынікае са сведчанняў Лукавец, існаваў спіс прозвішчаў, насупраць якіх стаялі сумы ў далярах. Бухгалтэрыя падавала Лукавец звесткі аб афіцыйным заробку, пасля чаго розніца паміж ім і сумай, названай у спісе, выдавалася супрацоўнікам далярамі. Гатоўку прывозілі кур'еры. Лукавец мяркуе, што гэта былі грошы з розных кампаній ATEC Holding.

У зале суда Таццяна Лукавец пацвердзіла гэтыя сведчанні. На пытанне Мураўёва, ці атрымліваў ён заробак у канверце, абвінавачаная адказала, што ёй гэта невядома. Яна выказала здагадку, што ён наогул не атрымліваў прыбытак у Беларусі. Такую выснову Лукавец зрабіла, бо рыхтавала падатковую дэкларацыю Мураўёва за 2013 год.

Таксама ў сведчаннях, дадзеных падчас следства, Лукавец паведаміла, што ў Мураўёва ёсць кватэры ў Менску, у Расеі і ў ААЭ, а таксама дом у Аўстрыі. Калі бізнэсовец у судзе спытаў, адкуль ёй пра гэта вядома, Лукавец адмовілася адказваць.

- Ці вядома вам, ці праводзілася праверка ў дачыненні да выплат у канвертах (на «Мотавела»)? - спытаў Ігар Кручкоў, адзін з двух адвакатаў Мураўёва.

- Не, невядома.

- Вам былі выстаўленыя дадатковыя абвінавачванні альбо падазрэнні, можа, у іншай справе, у сувязі з выплатай грашовых сродкаў у канвертах?

- На сённяшні дзень не.

Нагадаем, раней Таццяна Лукавец распавяла ў судзе аб практыцы выдачы грашовых «бонусаў» топ-мэнэджэрам гут Аляксандра Мураўёва.

Суд пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Мураўёва 21 кастрычніка. Бізнэсоўца абвінавачваюць у махлярстве, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтваў і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Разам з Мураўёвым на лаве абвінавачаных яшчэ двое калег: экс-дырэктар «Мотавела» Казімір Мароз і экс-намесніца дырэктара нерухомасці прадпрыемства Таццяна Лукавец. Мароза абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтваў, Лукавец праходзіць па гэтым артыкуле як суўдзельніца.

Аляксандр Мураўёў і Казімір Мароз сваю віну цалкам не прызналі. Таццяна Лукавец, абвінавачаная ў спрыянні крадзяжу, цаллкам прызнала.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках