6 траўня 2024, панядзелак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У трагедыі на бульбе пад Маладзечнам абвінавацілі кіроўцу грузавіка

43
У трагедыі на бульбе пад Маладзечнам абвінавацілі кіроўцу грузавіка
ФОТА: TUT.BY

Скончанае расследаванне гібелі 13-гадовай школьніцы на сельгасработах.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы МАЗа, які абвінавачваецца ва ўчыненні смяротнага ДТЗ у Маладзечанскім раёне, скончанае, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Нагадаем, 29 верасня ў Маладзечанскім раёне на полі падчас уборкі бульбы грузавым самазвалам МАЗ быў учынены наезд на 13-гадовую школьніцу Вікторыю Папчэню. Ад атрыманых пашкоджанняў дзяўчынка памерла.

Следствам усебакова вывучаныя абставіны крымінальнай справы, распачатай паводле факта дарожна-транспартнага здарэння з трагічнымі наступствамі. У рамках расследавання зафіксаваныя паказанні відавочцаў і сведак, праведзены следчы эксперымент, шэраг крыміналістычных экспэртыз: трасалагічная, аўтатэхнічная, судова-медыцынская.

Следствам устаноўлена, што 26-гадовы кіроўца пасля сканчэння загрузкі бульбы ў грузавы аўтамабіль, маючы рэальную магчымасць назіраць у люстэрка задняга выгляду адзінокую постаць 13-гадовай школьніцы, пачаў рух заднім ходам раней наезджанай каляінай.

Кіроўца праявіў няўважлівасць і не звярнуўся па дапамогу паўналетніх асоб, якія знаходзіліся на полі і маглі б сігналізаваць яму аб сітуацыі, якая складваецца ззаду транспартнага сродку.

Маючы тэхнічную магчымасць, ён не ўжыў захады, у тым ліку да зніжэння хуткаснага рэжыму, для гарантавання бяспекі малалетняга пешахода, якая праз адсутнасць жыццёвага досведу не магла правільна ацаніць дарожна-транспартную сітуацыю і перамяшчалася па кірунку руху аўтамабіля.

Парушэнне кіроўцам патрабаванняў падпункта 7.2 пункта 7,73 пункта, падпункта 87.2 пункта 87, пункта 119 правілаў дарожнага руху палягае ў наўпроставай прычыннай сувязі з дарожна-транспартным здарэннем і далейшымі трагічнымі наступствамі. Кіроўцу выстаўленае абвінавачванне паводле ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Нагадаем, цяпер у судзе Маладзечанскага раёна разглядаюць грамадзянскі пазоў бацькі загінулай на ўборцы бульбы школьніцы да СВК «Усход-Агра», якое арганізоўвала працы ў полі. Алег Папчэня просіць устанавіць факт працоўных стасункаў паміж ягонай дачкой і арганізацыяй. У такім выпадку дэпартамент дзяржінспекцыі ў працы будзе абавязаны правесці спецыяльнае расследаванне трагедыі як няшчаснага выпадку на вытворчасці, а таксама развязаць пытанне страхавых выплат.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках