1 траўня 2024, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерцы, якая не пусціла судовых выканаўцаў у кватэру, адключылі тэлефон і інтэрнэт

25
Пенсіянерцы, якая не пусціла судовых выканаўцаў у кватэру, адключылі тэлефон і інтэрнэт
Любоў Санкевіч

Так з жыхаркі Бабруйска спрабуюць спагнаць штраф за ўдзел у пікеце на плошчы Свабоды.

Пасля таго, як да 65-гадовай бабруйчанцы Любоў Санкевіч двойчы не пусціла судовых выканаўцаў у сваю кватэру, прадстаўнікі дзяржавы прымянілі іншую тактыку – абавязалі кампанію «Белтэлекам» скасаваць з непакорлівай пенсіянеркай дамову на аказанне паслуг.

Пра гэта «Салідарнасці» паведаміла юрыстка Тамара Сяргей – з ейных слоў, зараз у жанчыны не працуе ні інтэрнэт, ні хатні тэлефон.

– Такім чынам, яны спрабуюць аказаць ціск, каб Любоў Міхайлаўна выплаціла ім увесь штраф неадкладна, – патлумачыла праваабаронца. – Я хачу падкрэсліць, што такія дзеянні не толькі незаконныя, але і амаральныя – бо ў гэтай жа кватэры пражывае сын, унучка, а таксама састарэлая маці жанчыны. Гэта значыць, калі чалавеку, да прыкладу, спатрэбіцца выклікаць хуткую, то яна проста не зможа гэта зрабіць.

Нагадаем, Любоў Санкевіч была аштрафаваная больш чым на 1000 дэнамінаваных рублёў за ўдзел у пікеце ў цэнтры Менску, куды яна прыехала, каб звярнуць увагу людзей на карумпаванасць уладаў Беларусі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках