26 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За лідарам ІП з Баранавічаў устаноўлена сачэнне

12
За лідарам ІП з Баранавічаў устаноўлена сачэнне
Мікалай Чарнавус
ФОТА З САЙТА RACYJA.COM

За баранавіцкім прадпрымальнікам і актывістам Мікалаем Чарнавусам назіраюць міліцыянты і людзі ў цывільным.

Актывіст гэта заўважыў на рынку, куды пайшоў па прадукты, і распавёў пра гэта «Радыё Рацыя»:

«Куды б я не зайшоў, за мной паўсюдна сачылі. Пасля гэтага я ім адкрыта заявіў, што я іду не на рынак, заклікаць кагосьці на мітынг у Менск 15-га лютага, а проста іду дадому. Я пешшу ішоў - без аўтатранспарту, праз два кіламетры я павярнуўся, і высветлілася, што гэтыя ж два таварыша ў цывільным таксама ішлі за мной».

Мікалай Чарнавус зноў сказаў ім, што ідзе дадому. Яму адказалі, што проста ахоўваюць яго бяспеку. Раней актывіст заявіў, што 15-га лютага збіраецца ехаць у Менск на акцыю пратэсту прадпрымальнікаў. І звязвае сачэнне за ім менавіта з гэтым.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што міліцыя пагражае крымінальнай справай лідару прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалаю Чарнавусу за заклік ехаць 15 лютага ў Менск на мітынг.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках