29 красавiка 2024, панядзелак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Фёдараў: Праблемы беларускіх уладаў будуць павялічвацца

9
Андрэй Фёдараў: Праблемы беларускіх уладаў будуць павялічвацца
АНДРЭЙ ФЁДАРАЎ
ФОТА: RFE/RL

Якія б змены ў геапалітычным выбары не зрабiў афіцыйны Менск, усё пойдзе на шкоду рэжыму.

Такое меркаванне выказаў палітолаг Андрэй Фёдараў на прэзентацыі ў Варшаўскім універсітэце, паведамляе «Радыё Рацыя».

Магчымасць развароту афіцыйнага Менска ў бок Захаду экспэрт уважае практычна неверагоднай:

- Чамусьці я не веру, што беларускае кіраўніцтва развернецца на 180 градусаў і асноўным вектарам зробіць заходні. Упэўнены, што на гэта будзе негатыўная рэакцыя з боку Масквы. І рэакцыя будзе падобная на тое, што яна зрабіла ва Украіне, калі тая пайшла на збліжэнне з Захадам. Калі афіцыйны Менск прыслухаецца да Масквы, то ён нешта атрымае ў эканамічным сэнсе, але за гэта яму давядзецца плаціць ім той жа самай палітыкай, базай, якую беларускія ўлады зусім не хочуць мець на сваёй тэрыторыі, - сказаў Андрэй Фёдараў.

Аналітык мяркуе, што ўлады ў Беларусі пачалі дэманстраваць меншую схільнасць да Расеі, што, на думку экспэрта, выяўляецца ў неадабрэнні вайсковых дзеянняў ва Ўкраіне і Сірыі. Тым не менш, Беларусь не гатовая пайсці на ліберальныя рэформы ў эканоміцы, каб палепшыць стасункі з Захадам.

- Рэформа ў чым патрабуецца? У прыватызацыі - гэта рэзкае зніжэнне часткі дзяржавы ў эканоміцы. Улады разумеюць, што гэта прывядзе да страты іх уплыву ці той жа ўлады. Таму яны вельмі баяцца гэтых крокаў і не ідуць на іх, мяркуючы, што нейкім цудам ім удасца выратавацца і на гэты раз. Раней можна было выжываць за кошт расейскай падтрымкі, але цяпер яна зніжаецца і, адпаведна, праблемы будуць павялічвацца, - лічыць аналітык.

Андрэй Фёдараў дадаў, што не бачыць ніякага выбару, які быў бы карысны для рэжыму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках