29 красавiка 2024, панядзелак, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белстат жыве ў нейкай іншай краіне». Беларусы распавялі пра рэальныя заробкі

61
«Белстат жыве ў нейкай іншай краіне». Беларусы распавялі пра рэальныя заробкі
ФОТА: EURORADIO

Вынікі апытання сайта charter97.org моцна разышліся са звесткамі афіцыйнай статыстыкі.

24 траўня Белстат даў справаздачу пра сярэдні заробак работнікаў за красавік. Паводле звестак статыстыкі, яна склала 7 085 990 рублёў. Сайт charter97.org пацікавіўся ў сваіх чытачоў, які заробак атрымалі на рукі яны. Высветлілася, што агучаныя Белстатам лічбы большасці апытаных здаліся ўзятымі «з іншай рэальнасці».

Сумай свайго заробку падзяліліся 114 чалавек. З іх 80% «не дацягваюць» да афіцыйнага сярэдняга заробку па краіне. Прычым абсалютная большасць апытаных атрымлівае заробак ад 3 да 4 мільёнаў.

Мяркуючы з адказаў чытачоў сайта charter97.org, часцяком заробак або затрымліваюць, ці выдаюць прадукцыяй. Блізу 20% апытаных прызналіся, што працуюць на двух працах, каб забяспечыць сваёй сям'і больш-менш годнае існаванне. Многія пісалі, што і зусім сядзяць без працы - кагосьці звольнілі за пару гадоў да пенсіі, камусьці прыйшлося зачыніць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Публікуем выбарку каментароў нашых чытачоў:

«Навукоўцы, настаунiкi, кіроўцы, сантэхнiкi, касiры, IT-шнiкi, падсобныя, лекары, а нават палiцаi - амаль усе напісалі, i ва ўсiх альбом дрэнна, альбом зусiм дрэнна. У нас ужо больш мянтоў, на якiх сыходзяць амаль усе рэсурсы дзяржавы? Падобна, што у гэтай краiне толькi гэта каста ў шлемах мае дабрабыт».

«Вядучы інжынер-электронік (інстытут біяхіміі НАН РБ, 1/2 стаўкі): за красавік з вылікам падаткаў 977 898 рублёў. Пералічана на картку 21 траўня (!)».

«Хірург на 0,5 стаўкі - 900 тысяч! Хто менш?

Цяпер пагалоўнае скарачэнне, і калі пакідаюць на палову стаўкі, і тое трымаешся. Работы зусім няма!»

«Працую на прыватным прадпрыемстве. Калі працаваць сумленна нічога не заробіш. Круціліся як маглі. Цяпер далі штраф 300 мільёнаў. Працуем на штраф. На жыццё капейкі. Зычу Шчоткінай, Ярмошынай і г.д. працаваць на штрафы да канца жыцця. У гэтай краіне бізнэсам не даюць займацца».

«Як? Вы хіба не 7 млн атрымалі? Значыць вы проста не працуеце. Уладкоўвайцеся хутчэй, і вас засыпяць грашыма. Так абяцае Белстат».

«Гэтыя самыя 7 і атрымаў, але ў дзень працаваў па 10-12 гадзін. Дадому прыходзіў толькі паспаць».

«Калі ў 15% прыкарытнікаў 30-50 млн заробак, а ў народа 3-3,5 млн, атрымаецца сярэдні 7 млн».

«Настаўнік, Гомель, 20 гадоў педагагічнага стажу, вышэйшая катэгорыя, 24 гадзіны, 6 дзён на тыдзень без методдня. 4,1 млн. рублёў. Дзякуй за шчаслівую старасць ў будучыні».

«Мой муж у раённым горадзе Менскай вобласці цягам апошніх месяцаў атрымлівае ў інтэрвале 2-2,7 млн руб. на месяц. Да пенсіі засталося 3 месяцы. Мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працаваў майстрам на будоўлі, зараз - мулярам (каменшчыкам)».

«Нуль, пачынаючы са жніўня мінулага года. У насельніцтва няма грошай на заказ маёй працы. Мая вытворчасць амаль лягла з прычыны масавага сыходу прадпрымальнікаў са сферы гандлю».

«Педагог-псіхолаг у школе. 1,5 млн. Хачу есці!»

«Жыву ў Воршы. Без працы больш за год. Ад безвыходнасці пайшла на працу за 1,9 млн. Вытрымала 3 месяцы, бо здзекаў мільёнаў на 20. І працавала без выходных. Звярталася з нагоды працы да намесніка старшыні ў райвыканкам. Абяцаў дапамагчы. Прыгожа абяцаў! У выніку па пошце прыйшла здзеклівая адпіска!»

«Лекар-стаматолаг 1 катэгорыі. 5,7 на рукі. Менск».

«9 млн. з двух прац чыстымі. Берасце. Шукаю трэцюю. Кошты - космас, на сям'ю з 3 чалавек не стае».

«Менск. Індывідуальны прадпрымальнік, паслугі. Да Новага года зарабляў блізу 1000$. Травень - 4 500 000 рублёў. Жонка - прадавец, два месяцы таму краму зачынілі. Не атрымлівае нічога. Шукае працу, вакансій на 4 мільёны няма. Цяпер палезу ў склеп даставаць запасы».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках