6 траўня 2024, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманага ў Менску веласіпедыста «Крытычнай масы» адпусцілі пад падпіску

1
Затрыманага ў Менску веласіпедыста «Крытычнай масы» адпусцілі пад падпіску
Фото: vk.com

Пра лёс другога затрыманага - Дзмітрыя Паліенку - пакуль нічога невядома.

Затрыманага ў Менску падчас нядаўняй «Крытычнай масы» веласіпедыста Станіслава Канавалава позна ўвечары 2 траўня адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведаміла яго дзяўчына Лізавета, паведамляе «Еўрарадыё». З яе слоў, цяпер Станіслаў на працы, «яго стан нармальны».

Як паведамляў раней сайт charter97.org, 29 красавіка «Крытычная маса» ў Менску скончылася затрыманнямі 6 веласіпедыстаў. Паводле версіі праваахоўнікаў, яны парушалі правілы дарожнага руху, не выконвалі патрабаванні даішнікаў, а адзін з іх нават зладзіў бойку. На дваіх з затрыманых, нібыта, маглі завесці нават крымінальную справу, але ў міліцыі гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі. Пра лёс затрыманага Дзмітрыя Паліенку пакуль нічога невядома.

«Крытычная маса» - акцыя, якая праходзіць у многіх гарадах Еўропы. Яе мэта - прасоўванне ровара, як транспартнага сродку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках