29 красавiка 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе «Начных ваўкоў» сустрэлі акцыяй пратэсту

20

Праезду байкераў перашкодзіў сядзячы пікет.

Прадстаўнікі расейскага мотаклуба "Начныя ваўкі" прыбылі з Вены ў Прагу. На Вацлаўскай плошчы іх сустрэла дэманстрацыя пратэсту, удзельнікі якой перацялі праезную частку сядзячым пікетам. Паліцыя вызваліла вуліцу для праезду байкераў, пацярпелых не было, паведамляе ў суботу, 7 траўня, чэшскі партал навінаў Novinky.cz.

Дэманстранты са сцягамі Украіны, ЕЗ, ЗША і NATO скандавалі: "Дадому, акупанты!", "Куфэрак, вакзал, Расея!" і "Свабоду крымскім татарам!". На плошчы быў усталяваны вялізны вертыкальны банэр з фотамантажу, што паказвае Уладзіміра Пуціна з "гітлераўскімі" вусікамі, які заклаў руку за абшлаг вайсковага шыняля накшталт Сталіна. Гурма байкераў з'явілася на плошчы ў суправаджэнні самахода з расейскімі сцягамі, піша Deutsche Welle.

Раней польскія ўлады не дазволілі групе "Начных ваўкоў" пераехаць мяжу Беларусі з Польшчай, матывуючы гэта патэнцыйнай пагрозай для грамадскага парадку і бяспекі. Пазней расейскія байкеры заехалі на тэрыторыю ЕЗ у Славаччыне. Яны паўтараюць леташні мотапраезд, прысвечаны дню перамогі, і 9 траўня мерацца апынуцца ў Бэрліне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках