29 красавiка 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раварыста Дзмітрыя Паліенку абвінавацілі ў супраціве міліцыі

15
Раварыста Дзмітрыя Паліенку абвінавацілі ў супраціве міліцыі
ДЗМІТРЫЙ ПАЛІЕНКА
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывісту «Крытычнай масы» пагражае да 6 гадоў зняволення.

Актывіста Дзмітрыя Паліенку, які быў затрыманы на акцыі раварыстаў «Крытычная маса» 29 красавіка ў Менску, перавялі з «Валадаркі» ў следчы ізалятар Жодзіна і выставілі яму абвінавачанне ў супраціве міліцыі.

Раварысту пагражае да 6 гадоў зняволення. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў бацька затрыманага Аляксандр Паліенка.

«Учора яго перавялі ў Жодзіна. Наколькі ведаю, вінаватым ён сябе не прызнае. У панядзелак паеду ў Жодзіна, каб перадаць сыну неабходныя рэчы, - можа, даведаюся больш пра яго», - сказаў бацька актывіста.

Тым часам стала вядома, што адзін з удзельнікаў акцыі «Крытычная маса» Максіміліян Бойчанка падаў заяву аб прыцягненні да адказнасці міліцыянтаў за іх дзеянні 29 красавіка.

Акцыя «Крытычная маса» - масавы праезд па вуліцах горада раварыстаў, якія спрабуюць звярнуць увагу гарадскіх уладаў на непадрыхтаванасць вуліц да язды на роварах.

29 красавіка ў акцыі бралі ўдзел некалькі дзясяткаў раварыстаў. Ля стэлы на праспекце Пераможцаў акцыя была спыненая супрацоўнікамі ДАІ, некалькі раварыстаў былі затрыманыя, на двух з іх, Дзмітрыя Паліенку і Станіслава Канавалава, завялі справы аб супраціве міліцыі. Станіслава Канавалава з міліцыі адпусцілі 30 красавіка пад падпіску, Дзмітрыя Паліенку змясцілі ў ізалятар. Паводле слоў бацькоў актывіста, Дзмітрый не чыніў супраціву, але спрабаваў заступіцца за аднаго з раварыстаў, якога збіваў міліцыянт. Супрацоўнік міліцыі заявіў, што ў яго была парваная куртка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках