29 красавiка 2024, панядзелак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Charlie Hebdo апублікавала карыкатуру на расейскіх заўзятараў

12

На малюнку можна ўбачыць «заўзятара» - няголенага мужчыну з рассечанай шчакой, падбітым вокам і бітай ў руцэ.

Французскі сатырычны штотыднёвік Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуру на расейскіх футбольных фанатаў. Як інфармуе ria.ru, на малюнку можна ўбачыць «заўзятара» - няголенага мужчыну з рассечанай шчакой і падбітым вокам. Ён трымае ў роце цыгарэту, а ў руцэ - скрываўленую бейсбольную біту. Пад малюнкам подпіс: «Хуліганы. Расейцы прыехалі толькі для мардабою». «О не! Яшчэ і для оперы!» - парыруе расейскі «заўзятар».

Фота: ria.ru

Праз беспарадкі, якія расейскія футбольныя заўзятары ўчынілі на стадыёне ў Марсэлі пасля матчу Еўра-2016 паміж камандамі Англіі і Расеі, а таксама і за межамі стадыёна, УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў расейскую каманду да канца кантынентальнага першынства. Дзесяткі фанатаў з Расеі былі затрыманыя французскай паліцыяй, некалькі чалавек дэпартуюць на радзіму. Учора стала вядома, што ў 51-гадовага брытанскага заўзятара, збітага расейскімі «ультрас», загінуў мозг.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках