30 красавiка 2024, aўторак, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК пацвердзіў выгнанне расейскіх атлетаў з Алімпіяды ў Рыа

13
МАК пацвердзіў выгнанне расейскіх атлетаў з Алімпіяды ў Рыа

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе скасоўваць забарону для расейскіх лёгкаатлетаў на выступы на міжнародных турнірах.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт МАК Джон Котс. Паводле ягоных слоў, ён будзе "вельмі, вельмі здзіўлены", калі МАК прыме пастанову скасаваць дыскваліфікацыю Усерасейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Прадстаўнік кіраўніцтва МАК таксама адзначыў, што Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі мае поўнае права забараніць адной краіне выступаць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах і Алімпійскі камітэт не будзе гэта права аспрэчваць, паведамляе Reuters (пераклад - «Еўрарадыё»).

Сітуацыя з расейскімі лёгкаатлетамі будзе разглядацца на пасяджэнні МАК у Лазане 21 чэрвеня. Са слоў Котса, на саміце могуць выпрацаваць рэкамендацыі для расейскіх спартоўцаў, як ім быць у такой сітуацыі.

17 чэрвеня Рада Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычнай федэрацыі пакінула ў дзеянні забарону для расейскіх спартоўцаў-лёгкаатлетаў удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Падставай для такой пастановы сталі шматлікія допінгавыя скандалы з удзелам расейскіх спартоўцаў, трэнераў і спецыялістаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках