30 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якубовіч: Планшэты дэлегатам «Хуралу» - спонсарская дапамога

51
Якубовіч: Планшэты дэлегатам «Хуралу» - спонсарская дапамога
Фотa: euroradio.fm

Улады спрабуюць апраўдацца за бяздарна выдаткаваныя грошы.

Планшэты, якія атрымаў кожны з удзельнікаў V «усебеларускага народнага сходу», - гэта спонсарская дапамога. З такой заявай выступіў галоўны рэдактар газеты «СБ - Беларусь сегодня» Павел Якубовіч у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1». У тэлеэфір выпуск выйшаў вечарам 26 чэрвеня.

«Планшэты дала не дзяржава. Планшэт - гэта спонсарская дапамога адной з фірмаў. Для іх гэта нядорага каштавала, таму што наўрад ці гэтыя планшэты цяпер наогул прадаюцца», - заявіў галоўны рэдактар галоўнай афіцыйнай газеты.

Электронныя планшэты выклікалі шмат пытанняў у сацыяльных сетках. Па здымках са сходу было відаць, што гаворка ідзе пра Samsung Galaxy Tab 7.0. 2500 такіх планшэтаў (каб атрымаў кожны дэлегат сходу), паводле падлікаў Еўрарадыё, абышліся ў 9,37 млрд рублёў, або 475 тысяч даляраў.

Якубовіч мяркуе, што пра спонсарскую дапамогу трэба было сказаць яшчэ да правядзення сходу і зняць пытанне.

Аднак журналісты выявілі на сайце дзяржзакупак тэндэр ад імя Менгарвыканкама на закупку 400 такіх дэвайсаў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках