8 траўня 2024, Серада, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: Любая перамога надае ўпэўненасці

5
Аляксандр Хацкевіч: Любая перамога надае ўпэўненасці
Аляксандр Хацкевіч
ФОТА: SPORT-XL.ORG

Пачатак гульні з нарвежцамі быў для каманды Беларусі нялёгкім.

Галоўны трэнер каманды Беларусі Аляксандр Хацкевіч на пасляматчавай прэс-канферэнцыі пракаментаваў перамогу над нарвежцамі (1:0) у праведзеным у Осла таварыскім матчы.

«Пачатак быў цяжкім, не атрымлівалася выходзіць з абароны ў атаку. Плюс нарвежцы аказвалі ціск на наш цэнтр абароны. Але пасля 30-й хвіліны мы супакоіліся, і стала ісці нейкая контргульня. У другім тайме дваццаць хвілін наогул правялі выдатна: быў і кантроль мяча, і ціск на спаборніка.

Пасля гола Крыўца ўзнікалі яшчэ моманты. Пасля перапынку больш мадэлявалі гульню з французамі, пазіцыйна абараняліся. Кожная гульня - на вынік, і любая перамога надае ўпэўненасці», - паведамляе карэспандэнт «Прессбола» Сяргей Нікалаеў з Осла.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках