8 траўня 2024, Серада, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла акцыя за еўрапейскі выбар Беларусі

2
У Менску прайшла акцыя за еўрапейскі выбар Беларусі

У Менску прайшла акцыя ў падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі, арганізаваная правацэнтрысцкай кааліцыяй.

Акцыя пачалася паўгадзінным пікетам ля ЦУМа. У ёй бралі ўдзел блізу 30 чалавек, у тым ліку палітыкі Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Алесь Лагвінец, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова ды іншыя, піша БелаПАН.

Падчас пікету прадстаўнікі кааліцыі распавядалі аб перадвыбарных праграмах сваіх кандыдатаў у дэпутаты, пра неабходнасць правядзення ў Беларусі структурных рэформаў, якія магчымыя толькі пры змене ўлады.

Таксама яны казалі пра тое, што дэпутатаў у Беларусі «не абіраюць, а прызначаюць». Пры гэтым прадстаўнікі кааліцыі заклікалі выбарцаў галасаваць толькі ў асноўны дзень выбараў, а не падчас датэрміновага галасавання.

Блізу дзесяці хвілін на пікеце прысутнічаў прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жозэф Доль, які знаходзіцца цяпер з візітам у Беларусі.

Цяпер блізу двух дзясяткаў удзельнікаў акцыі ідуць праспектам Незалежнасці з партыйнымі і бел-чырвона-белымі сцягамі да будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка. Там плануецца правядзенне перадвыбарнага пікету з патрабаваннем свабоды слова і роўнага доступу ў дзяржаўныя СМІ для ўсіх кандыдатаў у «дэпутаты».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках